Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Чэр 2026

МЗС Беларусі і Расіі правялі раўнд кансультацый па бяспецы ў Еўропе

МЗС Беларусі і Расіі правялі раўнд кансультацый па бяспецы ў Еўропе
Фота з архiва

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Расіі 1 чэрвеня ў Маскве правялі раўнд кансультацый па актуальных пытаннях агульнаеўрапейскай бяспекі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра Ігар Сякрэта, расійскую - намеснік міністра Аляксандр Грушко. У час кансультацый адбыўся грунтоўны абмен думкамі аб перспектыўных напрамках сумеснай работы ў рамках АБСЕ, а таксама аб стане спраў і каардынацыі дзеянняў у адносінах да ЕС, НАТА і Савета Еўропы.

Ігар Сякрэта таксама прыняў удзел у кансультацыях намеснікаў міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ. Мерапрыемства таксама адбылося ў Маскве. Бакі зверылі гадзіннікі па актуальных пытаннях работы ў рамках АДКБ з акцэнтам на пашырэнні дыялогу і ўзаемадзеянні арганізацыі з іншымі міжнароднымі структурамі, а таксама нарошчванні яе аналітычнага патэнцыялу.

Асаблівая ўвага ўдзелена ходу падрыхтоўкі да пасяджэння Савета міністраў замежных спраў АДКБ, правядзенне якога запланавана на 10 чэрвеня 2026 года ў Казані.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі