Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Крс 2017

Міжнародны сакратарыят ПА АБСЕ ў Мінску азнаёміцца з падрыхтоўкай да 26-й летняй сесіі

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны сакратарыят ПА АБСЕ ў Мінску азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі да 26-й летняй сесіі асамблеі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Дэлегацыя прыбудзе ў Мінск увечары 2 мая і будзе знаходзіцца да 5 мая. Плануецца, што 3 мая з замежнымі гасцямі правядзе перагаворы намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, а таксама адбудзецца сустрэча з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, адказных за падрыхтоўку і правядзенне штогадовай сесіі ПА АБСЕ.

Дэлегацыя Міжнароднага сакратарыята наведае пляцоўкі, дзе будуць праходзіць галоўныя мерапрыемствы штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі. У якасці асноўных пляцовак вызначаны адміністрацыйны комплекс на праспекце Пераможцаў,14 (дзе 5 ліпеня адбудзецца першае пленарнае пасяджэнне) і "Прэзідэнт-атэль".

Як раней паведамляў Баляслаў Пірштук, беларускія парламентарыі знаходзяцца ў цесным кантакце з Міжнародным сакратарыятам ПА АБСЕ і паэтапна вырашаюць практычныя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да форуму. Такое маштабнае мерапрыемства праводзіцца ў Беларусі ўпершыню, што патрабуе вырашэння шэрага няпростых задач. Дэлегацыі розных краін ужо актыўна браніруюць месцы ў гасцініцах, вядзецца работа па падрыхтоўцы асноўных пляцовак сесіі, забеспячэнне іх неабходнай тэхнікай у адпаведнасці са стандартамі ПА АБСЕ.

Сярод ключавых тэм, якія плануецца абмеркаваць, - тэрарызм, кібербяспека, зацяжныя канфлікты, змяненне клімату, міграцыя і ўмацаванне механізмаў АБСЕ па забеспячэнні захавання правоў чалавека. Асноўная тэма сесіі - "Умацаванне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне АБСЕ".

26-я летняя сесія ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі