Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Сак 2016

Мытныя службы Беларусі і Балгарыі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях мытнага супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі і Нацыянальным мытным агенцтвам Балгарыі падпісаны сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент падпісалі старшыня ДМК Беларусі Юрый Сянько і дырэктар Нацыянальнага мытнага агенцтва Балгарыі Разалія Дзімітрава. Мемарандум прадугледжвае ўзаемны абмен інфармацыяй аб выяўленні парушэнняў мытнага заканадаўства, напрамках яго ўдасканалення. Прадугледжваецца таксама супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы, навучанне спецыялістаў у галіне мытнай справы з улікам вопыту Беларусі і Балгарыі.

"Асноўнай задачай нашага ўзаемадзеяння будзе забеспячэнне эфектыўнасці і стабільнасці работы мытных службаў дзвюх краін для стварэння спрыяльных умоў для перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання. ДМТ Беларусі прытрымліваецца меркавання аб неабходнасці развіцця ўстойлівых і плённых узаемаадносін з еўрапейскім рэгіёнам, паколькі практычнае супрацоўніцтва ў мытнай сферы зможа значна садзейнічаць спрашчэнню гандлю, а таксама стварэнню ўмоў для эфектыўнага процідзеяння кантрабандзе і барацьбы з правапарушэннямі", - адзначыў Юрый Сянько.

Старшыня ДМК падзякаваў Разаліі Дзімітравай за тое, што для свайго першага візіту ў якасці кіраўніка мытнага ведамства Балгарыі яна выбрала менавіта Беларусь. Ён выказаў упэўненасць, што сённяшняя сустрэча дасць магчымасць не толькі вызначыць прыярытэты і канкрэтныя крокі ўзаемадзеяння мытных службаў Беларусі і Балгарыі, але і будзе садзейнічаць далейшай каардынацыі падыходаў, у тым ліку па фарміраванні двухбаковай дагаворна-прававой базы.

Разалія Дзімітрава падкрэсліла, што для Балгарыі важна прадаўжэнне супрацоўніцтва з Беларуссю па мытных пытаннях, што датычацца ў тым ліку барацьбы з кантрабандай і распаўсюджваннем наркатычных сродкаў. "Акрамя гэтага мы гатовы развіваць узаемадзеянне паміж адукацыйнымі ўстановамі для павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў мытных службаў дзвюх краін", - сказала яна.

Афіцыйны візіт дэлегацыі Нацыянальнага мытнага агенцтва Балгарыі ў Беларусь прадоўжыцца 16-17 сакавіка. У праграму знаходжання другога дня ўваходзіць наведванне транспартна-лагістычнага цэнтра "Мінск-Белмытнясэрвіс-2", а таксама Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі