У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Врс 2018

Мытні Беларусі і Узбекістана дамовіліся садзейнічаць узаемнаму гандлю

Мытні Беларусі і Узбекістана дамовіліся садзейнічаць узаемнаму гандлю

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан былі падпісаны пагадненні паміж урадамі дзвюх краін аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю і аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю вызначае асноўныя прынцыпы перадачы інфармацыі аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў у адпаведнасці з тэхнічнымі ўмовамі абмену інфармацыяй паміж мытнымі органамі дзвюх краін, а таксама стандартамі і рэкамендацыямі ААН, Сусветнай мытнай арганізацыі, нацыянальным заканадаўствамі дзвюх краін.

Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе вызначаны парадак узаемадзеяння пры прадастаўленні адзін аднаму інфармацыі, неабходнай для выўлення, спынення і расследавання мытных правапарушэнняў.

"Рэалізацыя гэтых пагадненняў будзе садзейнічаць не толькі павышэнню ўніфікацыі і гарманізацыі мытных працэдур, але і акажа станоўчы ўплыў на выкананне задач, пастаўленых перад мытнымі органамі дзвюх дзяржаў", - растлумачылі ў ДМК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі