Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Чэр 2020

Мінсувязі Беларусі і Расіі пацвердзілі намер адмяніць роўмінг да кастрычніка - Рапота

Мінсувязі Беларусі і Расіі пацвердзілі намер адмяніць роўмінг да кастрычніка - Рапота
Фота з архiва

5 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністэрствы сувязі Беларусі і Расіі пацвердзілі намер адмяніць роўмінг паміж дзвюма краінамі да кастрычніка. Аб гэтым паведаміў журналістам дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота па выніках праведзенага сёння пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэма адмены роўмінгу была ўнесена ў парадак дня пасяджэння. "Гэта пытанне, якое ўсіх цікавіць, - сказаў Рыгор Рапота. - У міністэрстваў сувязі існуе дарожная карта, па якой яны да кастрычніка павінны вырашыць гэта пытанне".

Дзяржсакратар падкрэсліў, што гэта дарожная карта выконваецца ў адпаведнасці з графікам. "Абмяркоўваліся  праблемы тэмпаў, уключанасці ўсіх ігракоў у гэты працэс. І калі падводзіць вынік, то міністэрствы сувязі абедзвюх краін абяцалі, што да кастрычніка яны гэта пытанне вырашаць", - рэзюмаваў Рыгор Рапота.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі