6 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Першы ў гісторыі беларуска-фінляндскіх адносін візіт у Беларусь міністра па справах знешняга гандлю і развіцця Фінляндыі Кая Мюкянена адбудзецца 12-13 красавіка. Аб гэтым заявіў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час візіту адбудуцца сустрэчы ва ўрадзе, міністэрствах энергетыкі і замежных спраў. Плануецца, што пад кіраўніцтвам міністра прыбудзе дэлегацыя кіраўнікоў буйных фінляндскіх кампаній, зацікаўленых у рэалізацыі ў Беларусі інвестыцыйных і тэхналагічных праектаў у галіне энергетыкі.