Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Mar 2017

Міністэрствы культуры Беларусі і Македоніі падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве

24 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністэрствы культуры Беларусі і Македоніі падпісалі ў Бялградзе дагавор аб супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Сербіі.

Дакумент стварае прававую базу для ўстанаўлення прамых кантактаў паміж тэатрамі, музеямі, бібліятэкамі, галерэямі, у сферы музычнага, харэаграфічнага мастацтва паміж канцэртнымі арганізацыямі і творчымі саюзамі і ў галіне кінематаграфіі дзвюх краін. Ён будзе садзейнічаць узаемнаму ўдзелу ў міжнародных конкурсах і фестывалях, абмену выканаўцамі, музычнымі і харэаграфічнымі калектывамі.

З беларускага боку дакумент падпісаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі і Македоніі (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Чушаў, з македонскага - пасол Македоніі ў Сербіі Вера Ёванаўска-Ціпка.

На цырымоніі прысутнічалі дэпутаты парламента Сербіі, ганаровыя консулы Беларусі ў Македоніі і Сербіі, дыпламаты, прадстаўнікі македонскай і сербскай творчай інтэлігенцыі.

Пасольствамі былі арганізаваны выстаўкі беларускай графікі і македонскай скульптуры, прэзентацыя турыстычных магчымасцей Беларусі. У выкананні хору "Раса", што складаецца з грамадзян Беларусі і Расіі, якія пражываюць у Сербіі, прагучалі песні на беларускай і македонскай мовах. У перакладзе на македонскую мову прэзентаваны адзін з твораў Максіма Багдановіча і брашура пра Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі