Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Чэр 2021

Мінюст расказаў аб карэкціроўцы Грамадзянскага кодэкса. Што зменіцца для прадпрыемстваў і грамадзян

Мінюст расказаў аб карэкціроўцы Грамадзянскага кодэкса. Што зменіцца для прадпрыемстваў і грамадзян

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці расказаў аб запланаваных змяненнях у Грамадзянскі кодэкс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, у кодэксе прапануецца замацаваць навелу, згодна з якой некаторыя віды юрыдычных асоб змогуць дзейнічаць на аснове зацверджанага ўрадам тыпавога статута. "Калі сёння для рэгістрацыі суб'екта гаспадарання неабходна распрацаваць уласны статут, прадставіць яго ў рэгіструючы орган і іншыя дзяржаўныя органы, то ўводзіцца магчымасць, калі па жаданні заснавальнікаў юрыдычнай асобы можна не рыхтаваць індывідуальны статут і пры рэгістрацыі заявіць, што мы будзем дзейнічаць на аснове гэтага тыпавога статута", - адзначыў Алег Сліжэўскі.

Змяненні ў Грамадзянскі кодэкс датычацца здзелак з непаўналетнімі грамадзянамі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. "Сёння няма адназначнага разумення: на практыцы такія здзелкі могуць ажыццяўляцца са згоды абодвух законных прадстаўнікоў або дастаткова аднаго? Дакладна замацоўваецца, што дастаткова будзе аднаго законнага прадстаўніка", - растлумачыў міністр юстыцыі.

Нормы дзеючага кодэкса не раскрываюць і паняцце дробнай бытавой здзелкі, удзельнікамі якой таксама могуць быць непаўналетнія. Сёння розныя органы трактуюць нормы суб'ектыўна. "У сувязі з гэтым уводзіцца дакладная норма і верхняя мяжа для дробнай здзелкі: тры базавыя велічыні", - расказаў кіраўнік Мінюста.

У Грамадзянскім кодэксе таксама будзе замацавана норма па рабоце ў Беларусі замежных арганізацый: іх камерцыйная дзейнасць у краіне можа весціся толькі са стварэннем філіялаў. "Пры гэтым замацоўваецца, што прадпрымальніцкая дзейнасць з дапамогай прадстаўніцтваў замежных арганізацый ажыццяўляцца не можа", - звярнуў увагу Алег Сліжэўскі.

У праекце Грамадзянскага кодэкса ліквідавана верхняя мяжа тэрміну дзеяння даверанасці (сёння ён складае тры гады). Бакі змогуць самі вызначаць патрэбны тэрмін дзеяння даверанасці. Калі ён не пазначаецца, то па ўмаўчанні будзе падразумявацца гадавы тэрмін дзеяння такога дакумента. З'явіцца і безадзыўная даверанасць. Інакш кажучы, выдадзены дакумент не можа быць адкліканы да заканчэння свайго тэрміну дзеяння, калі іншае не прадугледжана ў самой даверанасці.

Яшчэ адна цікавая навела - артыкул аб дадатковай ахове выявы грамадзяніна. Гэта значыць фатаграфіі грамадзян не могуць распаўсюджвацца без іх згоды, за выключэннем пэўных выпадкаў - напрыклад, калі фота зроблена ў грамадскім месцы.

"Агульны дух навацый - асучасніць дзеючае заканадаўства пад тыя эканамічныя, грамадскія адносіны, якія склаліся ў грамадстве. Многія змяненні накіраваны на спрашчэнне парадку арганізацыі, вядзення бізнесу, на большае разуменне і адназначнае ўспрыманне норм Грамадзянскага кодэкса, выключэнне двайнога тлумачэння", - рэзюмаваў міністр.

Праект Грамадзянскага кодэкса цяпер будзе разгледжаны ў Палаце прадстаўнікоў, а потым у Савеце Рэспублікі. Пасля прыняцця і адабрэння парламентам дакумент будзе падпісаны кіраўніком дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі