Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Жнв 2025

Мінабароны: на "Захад-2025" запрошаны наглядальнікі з усіх дзяржаў - удзельніц Венскага дакумента

Мінабароны: на

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На вучэнне "Захад-2025" запрошаны наглядальнікі з усіх дзяржаў - удзельніц Венскага дакумента. Аб гэтым заявіў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка на брыфінгу "Сумеснае стратэгічнае вучэнне "Захад-2025" у кантэксце ваенна-палітычнай абстаноўкі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для падтрымання рэгіянальнай бяспекі і аднаўлення даверу і добрасуседскіх адносін у Еўропе Рэспубліка Беларусь прадугледжвае забеспячэнне максімальнай адкрытасці і транспарэнтнасці праводзімай ваеннай дзейнасці. У сувязі з гэтым, зыходзячы з патрабаванняў Венскага дакумента аб мерах умацавання даверу і бяспекі, яшчэ ў 2024 годзе дзяржавам - удзельніцам АБСЕ было паведамлена аб правядзенні ў верасні бягучага года сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Захад-2025", - падкрэсліў Валерый Равенка.

Беларускі бок 31 ліпеня перадаў пашыраную інфармацыю аб вучэнні і запрасіў на назіранне за ім прадстаўнікоў усіх без выключэння дзяржаў - удзельніц Венскага дакумента. "Краіны, якія накіруюць сваіх наглядальнікаў, змогуць пераканацца ў адкрытасці і празрыстасці манеўраў. Акрамя таго, магчымасць назіраць за вучэннем будуць мець усе акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь замежныя ваенныя аташэ, сярод якіх прадстаўнікі дзевяці дзяржаў - членаў НАТА. Запрашэнні для назірання за асобнымі эпізодамі вучэння таксама накіраваны у адрас іншых краін і міжнародных арганізацый, у тым ліку АДКБ, СНД, ШАС", - адзначыў памочнік міністра.

"Усё гэта - красамоўнае пацвярджэнне таго, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца прыхільнікам забеспячэння рэгіянальнай бяспекі. Мы выступаем катэгарычна супраць існуючай маштабнай мілітарызацыі, якая вядзе да парушэння балансу сіл у Еўропе. Вынікам, у сваю чаргу, з'яўляецца зніжэнне стратэгічнай стабільнасці ў свеце ў цэлым", - рэзюмаваў Валерый Равенка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі