У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Чэр 2015

Мясніковіч: Міжпарламенцкія сувязі Беларусі і Арменіі маюць сістэмны характар

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжпарламенцкія сувязі Беларусі і Арменіі маюць сістэмны характар, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Арменіі на чале з намеснікам старшыні Нацыянальнага сходу гэтай краіны Эдуардам Шармазанавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнае, што яны маюць сістэмны характар. І мы падтрымліваем адзін аднаго на міжнароднай арэне", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Напрыклад, беларускія і армянскія парламентарыі эфектыўна ўзаемадзейнічаюць у МПА СНД. Старшыня Савета Рэспублікі дадаў: "У нас, на шчасце, няма прынцыповых рознагалоссяў, якія маглі б негатыўна ўплываць на міждзяржаўныя адносіны".

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што неабходна развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. У тым ліку для гэтага трэба больш працаваць з ЕЭК для зняцця бар'ераў, якія яшчэ існуюць у ЕАЭС. Міхаіл Мясніковіч паведаміў: "Што датычыцца самога дагавора (аб ЕАЭС. - Заўвага БЕЛТА), то ён рэгулюе 71 пазіцыю па таварах".

У сваю чаргу Эдуард Шармазанаў адзначыў, што ЕАЭС - гэта саюз магчымасцей, але ўсе з іх яшчэ не выкарыстаны.

Тавараабарот паміж Арменіяй і Беларуссю склаў у 2014 годзе $38,6 млн. Аснова беларускага экспарту - шыны, ізаляваныя правады, кабелі, малако і малочныя прадукты, трактары і г.д. З Арменіі імпартуюцца моцныя спіртныя напіткі, нафтапрадукты, лякарствы, кветкі, легкавыя аўтамабілі і іншыя тавары.

Парламенцкая дэлегацыя Арменіі наведвае Беларусь з 29 чэрвеня па 2 ліпеня. Ужо прайшла сустрэча з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў. Таксама запланавана наведванне Брэста. Дэлегацыя прыме ўдзел у адкрыцці ў Брэсце хачкара воінам-армянам, якія загінулі пры абароне Брэсцкай крэпасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс