Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Sep 2018

Марыніч уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Узбекістана

Фота амбасады Беларусі ў Узбекістане

6 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч 6 верасня ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Ташкенце.

Пасля цырымоніі адбылася размова пасла з кіраўніком дзяржавы, у час якой бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-ўзбекскіх адносін, а таксама будучыя мерапрыемствы на вышэйшым узроўні.

Узбекістан належыць да ліку важных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. У 2017 годзе аб'ём знешнегандлёвага абароту паміж краінамі павялічыўся больш як у два разы і дасягнуў $131 млн. Дадатная дынаміка захоўваецца і ў гэтым годзе: за першае паўгоддзе аб'ём тавараабароту перасягнуў ужо $90 млн. У 2017 годзе ва Узбекістане беларускія холдынгі "Амкадор" і "Бабруйскаграмаш" стварылі сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці дарожна-будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Мінскі трактарны завод запусціў сумесную вытворчасць трактароў у Ташкенце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі