Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Стд 2015

Макей зрабіў запіс у Кнізе спачуванняў пасольства Францыі ў Беларусі ў сувязі з тэрактам

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведаў пасольства Францыі ў Беларусі і зрабіў запіс у Кнізе спачуванняў у сувязі з гібеллю людзей у выніку тэракта ў рэдакцыі французскага часопіса Charlie Hebdo 7 студзеня 2015 года ў Парыжы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У сваім запісе міністр адзначыў, што Беларусь рашуча асуджае гэту варварскую акцыю, а таксама любыя праявы тэрарызму і экстрэмізму, ахвярамі якіх становяцца мірныя грамадзяне.

Як паведамлялася, тэракт у рэдакцыі Charlie Hebdo ўчынілі трое злачынцаў, узброеных аўтаматамі Калашнікава і ручным гранатамётам. Уварваўшыся ў будынак, яны адкрылі агонь, забіўшы 12 чалавек. Сярод іх - 10 супрацоўнікаў выдання і 2 паліцэйскія. Яшчэ 11 чалавек атрымалі раненні, чацвёра - цяжкія.

Французская паліцыя распаўсюдзіла фатаграфіі двух братоў, падазроных ва ўчыненні ўзброенага нападзення на Charlie Hebdo. Агенцтва France-Presse са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што адзін з падазроных у тэракце здаўся паліцыі.

Тысячы жыхароў Францыі, шакіраваныя тым, што здарылася, выйшлі вечарам 7 студзеня на вуліцы. У стыхійна арганізаваных мітынгах на буйнейшых гарадскіх плошчах прынялі ўдзел больш за 100 тыс. чалавек. У Парыжы маніфестацыя прайшла на плошчы Рэспублікі, недалёка ад якой знаходзіцца рэдакцыя штотыднёвіка Charlie Hebdo.

Салідарнасць парыжанам выказалі таксама жыхары Рэна, Тулузы, Ліона, Ліля, Марсэля і іншых гарадоў, дзе прайшлі шматтысячныя народныя маніфестацыі.

Трагедыя ў Парыжы выклікала рэзкую рэакцыю ў свеце. Міжнародная супольнасць аднагалосна асудзіла дзеянні злачынцаў і выказала падтрымку ўладам і народу Францыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі