Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Ліп 2015

Макей расказаў аб прычынах цыклічнасці ва ўзаемаадносінах з ЕС

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за адэкватную ацэнку ўкладу краіны ў рэгіянальную і міжнародную бяспеку і стабільнасць. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Цыклічнасць (ва ўзаемаадносінах з ЕС. - Заўвага БЕЛТА) узнікла не па нашай віне і не з нашай падачы. Мы, наогул, праціўнікі таго, каб развіццё адносін, развіццё супрацоўніцтва залежала ад нейкіх асобных падзей. Трэба зыходзіць са стратэгічнай ацэнкі і са стратэгічнага кантэксту адносін паміж краінамі або паміж асобнай краінай і нейкімі рэгіянальнымі структурамі. Мы катэгарычна супраць таго, каб Беларусь разглядалася, у адрозненне ад іншых краін, пад мікраскопам, з дапамогай якога вывучаюць, скажам так, зоркі ў галактыцы", - адзначыў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, Беларусь выступае за адэкватную ацэнку ўкладу краіны ў рэгіянальную і міжнародную бяспеку і стабільнасць.

Уладзімір Макей са шкадаваннем канстатаваў, што на пэўным этапе партнёры адышлі ад такіх падыходаў і прынцыпаў, чаму і ўзнікла цыклічнасць. "Але сёння, мне здаецца, сітуацыя змяняецца, і вельмі многія краіны, нашы еўрапейскія партнёры, нашы амерыканскія партнёры крыху інакш глядзяць на Беларусь", - сказаў ён.

Адносна маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што ўпэўнены, што яны пройдуць роўна, спакойна і максімальна празрыста. "Мы ўжо накіравалі запрашэнні шэрагу міжнародных структур, якія традыцыйна ажыццяўляюць назіранне за выбарамі. Я ўпэўнены, што міжнародныя наглядальнікі прыедуць у свой тэрмін, і яны актыўна будуць ажыццяўляць працэс назірання", - адзначыў ён. Уладзімір Макей канстатаваў гатоўнасць да таго, каб выбары прайшлі без усялякіх праблем, таму што гэта "абсалютна ў інтарэсах улады".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі