Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Лют 2015

Макей просіць не звязваць пазіцыю Беларусі па Украіне з жаданнем нармалізаваць адносіны з ЕС

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей папрасіў журналістаў не звязваць пазіцыю Беларусі па Украіне з жаданнем краіны нармалізаваць адносіны з ЕС. Аб гэтым ён заявіў 19 лютага па выніках сустрэчы са сваім латвійскім калегам Эдгарсам Рынкевічсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта дзве розныя рэчы - адносіны Беларусі з Еўрасаюзам і наша пазіцыя па Украіне, не трэба іх звязваць", - падкрэсліў міністр. Паводле яго слоў, пазіцыя Беларусі па Украіне была дакладна акрэслена раней і зводзіцца ў першую чаргу да таго, каб спыніць процістаянне ў гэтай брацкай краіне як мага хутчэй і каб вайна не закранула Беларусь. Да таго ж, паводле яго слоў, у дзвюх краін даўнія сувязі ў розных сферах і, акрамя ўсяго іншага, Украіна з'яўляецца для Беларусі другім па велічыні гандлёва-эканамічным партнёрам. "Адносіны з Еўрасаюзам для нас знаходзяцца ў іншай плоскасці", - адзначыў Уладзімір Макей.

Ён абвергнуў выказванне "Мы займаем такую пазіцыю па Украіне, а вы (Еўрасаюз) змяніце сваю пазіцыю адносна Беларусі" і падкрэсліў, што Беларусь не спадзяецца атрымаць ад гэтага якія-небудзь палітычныя дывідэнды.

Уладзімір Макей запэўніў, што Беларусь і ў далейшым будзе займаць пазіцыю па Украіне зыходзячы з уласных інтарэсаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі