У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Чэр 2017

Макей правядзе 22 чэрвеня перагаворы з кіраўнікамі МЗС Славакіі і Венгрыі

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 22 чэрвеня правядзе перагаворы з міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Міраславам Лайчакам і міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У міністэрстве праінфармавалі, што ў час сустрэчы з Міраславам Лайчакам будзе абмеркаваны ўвесь спектр двухбаковага ўзаемадзеяння, развіццё дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, бакі намецяць крокі па далейшым пашырэнні беларуска-славацкага супрацоўніцтва ў розных галінах.

На перагаворах з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Венгрыі будзе разгледжаны ўвесь комплекс двухбаковых адносін з упорам на эканамічны і інвестыцыйны складнікі, узаемадзеянне з Венгрыяй па лініі Беларусь - ЕС, а таксама ў фармаце міжнародных арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс