Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Dec 2016

Макей правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Грузіі

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Грузіі Міхеілам Джанелідзэ. Аб выніках перагавораў кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў расказалі на сумеснай прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася, 20 снежня праходзіць рабочы візіт Уладзіміра Макея ў Грузію. Праграмай візіту таксама запланаваны сустрэчы з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, старшынёй парламента Іракліем Кабахідзэ, Каталікосам-Патрыярхам Грузіі Іліёй II.

Бакі абмяркуюць увесь спектр беларуска-грузінскіх адносін, у тым ліку пытанні палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, нарошчвання беларускага экспарту, узаемадзеяння па лініі міжнародных арганізацый, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

У час візіту адбудзецца таксама ўрачыстая цырымонія адкрыцця пасольства Беларусі ў Грузіі. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, урада і парламента Грузіі, кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў, мэрыі Тбілісі, а таксама дыпламатычнага корпуса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі