Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Лют 2016

Макей: Дзейнасць трохбаковай кантактнай групы па аднаўленні міру ва Украіне трэба прадоўжыць

11 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзейнасць трохбаковай кантактнай групы па аднаўленні міру ва Украіне трэба прадоўжыць. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы сёння на міжнароднай канферэнцыі "Мінскія пагадненні праз год: дасягненні, выклікі, урокі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы, Уладзімір Макей падзякаваў міжнародным экспертам і прадстаўнікам экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог" (Беларусь) за тое, што ў свой час Мінск быў выбраны ў якасці пляцоўкі для абмеркавання пытанняў міжнароднага парадку дня. На яго думку, ідэя такога абмеркавання асабліва важная ў цяперашніх умовах, калі "свет скочваецца да часоў халоднай вайны".

Міністр таксама падкрэсліў, што мінскія дамоўленасці прадаўжаюць заставацца агульнапрызнаным механізмам урэгулявання ўкраінскага крызісу. "Яны былі выключна своечасовымі і далі магчымасць выратаваць тысячы жыццяў", - сказаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі