Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Врс 2018

Макей далажыў Лукашэнку аб кандыдатурах на пасаду пасла Беларусі ў Расіі

4 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку даложана аб кандыдатурах на пасаду новага пасла Беларусі ў Расіі. Аб гэтым па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы расказаў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнту даложаны прапановы па некаторых кандыдатурах на пасаду пасла Беларусі ў Расіі. Некаторыя кандыдатуры Прэзідэнт ацаніў станоўча. Але разам з тым даручыў дадаткова падумаць над іншымі варыянтамі", - сказаў міністр.

Як паведамлялася БЕЛТА, папярэдні пасол у Расіі Ігар Петрышэнка нядаўна быў назначаны на пасаду віцэ-прэм'ера.

Чакаецца таксама прыезд у Беларусь новага пасла Расіі Міхаіла Бабіча. Акрамя гэтай пасады, ён назначаны і спецпрадстаўніком Прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. "Дата была аб'яўлена, па-мойму, паслом Сурыкавым (былы пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. - Заўвага БЕЛТА), што ён (Міхаіл Бабіч) плануе дзесьці ў пачатку верасня прыбыць сюды", - адзначыў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі