У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Ліс 2016

Макей абмеркаваў з намеснікам кіраўніка МЗС Індыі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў з намеснікам міністра замежных спраў Індыі Суджатай Мехта гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У час сустрэчы бакі абмеркавалі ўвесь комплекс актуальных пытанняў двухбаковых адносін, уключаючы гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях", - расказалі ў прэс-службе.

Тэмай перагавораў таксама стала ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.

У Мінску 22 лістапада прайшоў пяты раўнд кансультацый знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Індыі. Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, індыйскую - намеснік міністра замежных спраў Суджата Мехта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс