Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Кст 2016

Макей абмеркаваў з генсакратаром ЦЕІ актывізацыю галіновага ўзаемадзеяння

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў з дэлегацыяй Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы на чале з генеральным сакратаром Джавані Карачола ды Ветры актывізацыю галіновага ўзаемадзеяння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"У час сустрэчы адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах далейшага развіцця супрацоўніцтва ў рамках арганізацыі, у тым ліку ў частцы актывізацыі галіновага ўзаемадзеяння і ўмацавання ўзаемасувязей паміж ЦЕІ і іншымі міжнароднымі арганізацыямі, фінансавымі інстытутамі і рэгіянальнымі інтэграцыйнымі працэсамі", - расказалі ў ведамстве.

На сустрэчы таксама абмяркоўваліся ключавыя элементы ўзаемадзеяння з сакратарыятам ЦЕІ ў кантэксце падрыхтоўкі да старшынства Беларусі ў арганізацыі ў 2017 годзе.

У міністэрстве дадалі, што разгляд названых пытанняў будзе прадоўжаны 28 кастрычніка на сустрэчы кіраўніцтва Сакратарыята ЦЕІ з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі