Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Jan 2015

Макей і Пілдэговічс на сустрэчы ў Мінску абмеркавалі стан і перспектывы адносін па лініі Беларусь - ЕС

22 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі Андрэйс Пілдэговічс на сустрэчы ў Мінску абмеркавалі стан і перспектывы адносін па лініі Беларусь - ЕС. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага палітычнага дыялогу, шляхі актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнне рэгіянальнага ўзаемадзеяння, стан і перспектывы адносін паміж Беларуссю і ЕС, у тым ліку ў кантэксце падрыхтоўкі рыжскага саміту "Усходняга партнёрства", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі знаходзіцца ў Беларусі з візітам для ўдзелу ў кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў. Як паведамлялася, на кансультацыях плануецца абмеркаваць стан адносін паміж Беларуссю і ЕС, двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Латвіі, рэгіянальнае ўзаемадзеянне.

Латвія ў першай палавіне 2015 года старшынствуе ў Савеце Еўрапейскага саюза. Адпаведныя паўнамоцтвы перайшлі да яе ад Італіі на падставе ратацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі