Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Кст 2016

МАГАТЭ гатова рэкамендаваць іншым краінам выкарыстоўваць станоўчы вопыт пры будаўніцтве БелАЭС

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАГАТЭ гатова рэкамендаваць для прымянення іншым краінам станоўчыя практыкі Беларусі, якія выкарыстоўваюцца пры рэалізацыі праекта па будаўніцтве АЭС, паведаміў сёння журналістам кіраўнік місіі IRRS у Беларусі - генеральны дырэктар Фінскага агенцтва па ядзернай бяспецы (STUK) Петэры Цііпана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ходзе місіі мы выявілі дзве добрыя практыкі і зрабілі шэраг прапаноў і рэкамендацый у тых галінах, якія ўсё яшчэ патрабуюць паляпшэня. Добрымі практыкамі мы называем такую сістэму работы, якой мы хацелі б падзяліцца з астатнім светам у якасці прыкладу таго, як неабходна працаваць."

Адна са станоўчых практык, што прымяняюцца ў Беларусі, - моцныя і эфектыўныя механізмы каардынацыі дзейнасці: міжведамасная камісія па каардынацыі асноўных мерапрыемстваў па будаўніцтве Беларускай АЭС і кантролі за яго выкананнем і міжміністэрская рабочая група па каардынацыі нагляду за будаўніцтвам Беларускай АЭС.

Другая практыка - гэта падыходы да кіравання хуткім ростам Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС, інавацыйныя механізмы і практыкі пабудовы здаровай арганізацыйнай культуры, дэлегавання маладым спецыялістам такой важнай і адказнай задачы, як распрацоўка стратэгіі перадачы ведаў пачаткоўцам, паступаючым на работу.

Прапановы і рэкамендацыі місіі датычацца аказання пастаяннай падтрымкі і прапрацоўкі пытанняў, якія ўжо адзначаны ў справаздачы Беларусі і самаацэнцы, дадаў Петэры Цііпана. Фундаментальнымі пытаннямі эксперт лічыць пастаяннае ўдасканаленне кадравых рэсурсаў, імкненне да адпаведнасці рэгулятыўных норм па эксплуатацыі АЭС стандартам МАГАТЭ, гатоўнасць да рэагавання ў надзвычайных сітуацыях. "Нарматыўныя патрабаванні трэба абнаўляць і дапрацоўваць, каб рэгулюючы орган і эксплуатуючая арганізацыя былі гатовы да рэагавання ў складаных сітуацыях", - акцэнтаваў увагу кіраўнік місіі. Што датычыцца Дзяржатамнагляду, то яму неабходна прыняць крокі для ўдасканалення сістэмы кіравання - гэта дапаможа працаваць больш эфектыўна і плённа.

"Наперадзе яшчэ шмат работы, і да гэтага трэба быць гатовым. Намі выдзелена шмат напрамкаў, па якіх у Беларусі ўжо вядзецца работа. Спадзяюся, наша місія будзе садзейнічаць таму, што ўсе дзяржорганы, якія задзейнічаны ў праекце па запуску атамнай станцыі, будуць удзельнічаць ва ўдасканаленні гэтай работы і правядуць яе найбольш паспяховым чынам", - рэзюмаваў Петэры Цііпана.

Місія МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (IRRS) упершыню праведзена ў Беларусі з 2 па 14 кастрычніка. Мэтай місіі IRRS стала ацэнка адпаведнасці рэгулюючай інфраструктуры і дзейнасці ў Беларусі нормам бяспекі МАГАТЭ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі