20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве венесуэльскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем Пінта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Бакі пацвердзілі дружалюбны і адкрыты характар беларуска-венесуэльскага міждзяржаўнага дыялогу, а таксама абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня", - расказалі ў МЗС.
Іван Хіль Пінта праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі ў Карыбскім басейне і перадаў словы ўдзячнасці Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры ў адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі за ўсялякую падтрымку Каракаса.
У сваю чаргу Максім Рыжанкоў пацвердзіў пазіцыю кіраўніка беларускай дзяржавы аб непрымальнасці і бесперспектыўнасці любых агрэсіўных дзеянняў і эскалацыі ў адносінах да Венесуэлы, а таксама аб безальтэрнатыўнасці мірнага шляху для вырашэння ўсіх пытанняў.