Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Лют 2026

Лукашэвіч: Беларусь разглядае Паўднёва-Усходнюю Азію як важнейшы рэгіён па пашырэнні эканамічных інтарэсаў

Лукашэвіч: Беларусь разглядае Паўднёва-Усходнюю Азію як важнейшы рэгіён па пашырэнні эканамічных інтарэсаў

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч 4 лютага прыняў удзел у семінары "Беларусь і Паўднёва-Усходняя Азія ў пошуках новых перспектыў супрацоўніцтва", арганізаваным Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Сяргей Лукашэвіч адзначыў, што Беларусь разглядае Паўднёва-Усходнюю Азію як адзін з найбольш важных рэгіёнаў свету з пункту гледжання пашырэння нашых палітычных і эканамічных інтарэсаў.

На семінары было адзначана, што развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з дзяржавамі гэтай часткі свету, у тым ліку па міжпарламенцкай лініі, з'яўляецца адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі.

У мерапрыемстве таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Інданезіі, пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры АСЕАН Раман Раманоўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі