19 верасня, Жыровічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку з нагоды святкавання 555-годдзя з'яўлення Жыровіцкага абраза Прасвятой Багародзіцы і 505-годдзя заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра падарылі карціну "Свята ў Жыровічах", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аўтар жывапіснай работы, перададзенай у дар кіраўніку дзяржавы, - беларускі мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Уладзімір Барабанцаў. На карціне адлюстравана свята Вербнай нядзелі на фоне Свята-Успенскага сабора Жыровіцкага манастыра.