Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Кст 2025

Лукашэнка: жыллё для шматдзетных сем'яў трэба раўнамерна размяркоўваць па ўсёй краіне

Лукашэнка: жыллё для шматдзетных сем'яў трэба раўнамерна размяркоўваць па ўсёй краіне
Фота з архiва

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыллё для шматдзетных сем'яў трэба раўнамерна размяркоўваць па ўсёй краіне, а не ў Мінску і іншых буйных гарадах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 кастрычніка на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што будаўніцтва жылля для ваеннаслужачых і шматдзетных сем'яў уваходзіць у лік прыярытэтаў для дзяржавы і будзе ў далейшым заставацца пытаннем нумар адзін. І для падтрымкі шматдзетных сем'яў цяпер ужо робіцца нямала, уключаючы дапамогу пры будаўніцтве жылля і выплату сямейнага капіталу.

Аднак у частцы будаўніцтва жылля кіраўнік дзяржавы крытычна адазваўся аб месцах размяшчэння дамоў для шматдзетных. "Мы пачалі будаваць жыллё ў Мінску, у зручных месцах, сцягваючы рабочую сілу ў гарады. Што мы робім? - сказаў ён. - Мы навошта шматдзетныя сем'і сцягваем да Мінска? Яны павінны, як усе, жыць па ўсёй краіне. Раўнамернае размеркаванне рабочых рук, рабочай сілы, як гэта было ў савецкія часы".

Акрамя таго, за межамі буйных гарадоў ёсць магчымасць будаўніцтва не толькі кватэр, а дамоў з прысядзібнымі ўчасткамі, дзе можна нешта вырошчваць. "Трэба корпацца ў зямлі і нешта рабіць сваімі рукамі. Мы пра гэта забылі, пачалі ў Мінску, абласных цэнтрах будаваць жыллё для шматдзетных", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што пры аказанні дапамогі падыход павінен быць адрасным, нельга дзейнічаць агулам. "Перш чым забяспечыць чалавека, дом даць або кватэру, вы разбярыцеся, каму мы з дзяржпадтрымкай даём жыллё, што гэта за шматдзетныя сем'і. Разбірацца трэба ў дэталях", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі