Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2016

Лукашэнка засмучаны выступленнем футбольных зборных Беларусі і Расіі

Лукашэнка засмучаны выступленнем футбольных зборных Беларусі і Расіі17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка засмучаны выступленнем нацыянальных зборных Беларусі і Расіі па футболе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што актыўна сочыць за ўсімі асноўнымі падзеямі, якія адбываюцца ў свеце футбола, у прыватнасці за падрыхтоўкай да чэмпіянату свету-2018. "Я вельмі засмучаны выступленнем футбольнай каманды Беларусі, а яшчэ больш - Расіі, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Не хачу груба гаварыць, вы ведаеце, чаго яны заслугоўваюць. Асабліва Расія, якая да чэмпіянату свету такія сродкі ўкладвае".

Прэзідэнт дадаў, што беларускай камандзе наўрад ці ўдасца прабіцца на чэмпіянат, таму ў час спаборніцтваў ён будзе балець за расійскую зборную. "Хаця б групавы турнір каб прайшлі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Але пакуль, вы бачыце і назіраеце за гэтым, асабліва радавацца няма чаму. Футбалісты за год-два і за пяцігодку не з'яўляюцца, суперкаманду за гэты час стварыць немагчыма".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі