Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Чэр 2015

Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Афганістана наведаць Беларусь

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння па ініцыятыве афганскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамадам Ашрафам Гані. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Прэзідэнт Афганістана даў самую высокую ацэнку поспехам, якіх дасягнула Беларусь у эканамічным і палітычным будаўніцтве, выказаў вялікую зацікаўленасць у развіцці адносін з беларускай дзяржавай.

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі сітуацыю ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. Махамад Ашраф Гані адзначыў, што яго краіна вядзе цяжкую вайну з праявамі тэрарызму, уносячы тым самым вялікі ўклад у барацьбу з тэрорам ва ўсім свеце. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што барацьба з гэтым злом - агульная задача ўсёй сусветнай супольнасці і што для перамогі над тэрарызмам неабходны аб'яднаныя намаганні.

У мэтах надання большай дынамікі двухбаковым адносінам кіраўнікі дзяржаў дамовіліся актывізаваць міждзяржаўныя кантакты па шырокім коле напрамкаў.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў кіраўніка Афганістана наведаць Беларусь у бліжэйшы зручны час. Запрашэнне было з удзячнасцю прынята.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі