Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Май 2015

Лукашэнка запатрабаваў ад урада зрабіць усё магчымае для захавання кваліфікаваных кадраў на рынку працы

14 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада зрабіць усё магчымае і немагчымае для захавання кваліфікаваных кадраў. Аб гэтым сёння ішла размова на нарадзе аб бягучай сітуацыі на рынку працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нарадзе прадметна разглядалася сітуацыя на рынку працы Беларусі. "Гэта тэма асабліва актуальная, паколькі закранае інтарэсы многіх людзей і ўплывае на стабільнасць грамадства і дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што яму дакладваюць аб трывожных тэндэнцыях у гэтай сферы. "Скарачаецца колькасць занятага насельніцтва, ды і няпоўная занятасць расце", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка запатрабаваў ад урада зрабіць усё магчымае для захавання кваліфікаваных кадраў на рынку працыПрэзідэнт нагадаў прысутным, і асабліва ўраду, аб першараднай задачы: "Як бы ні было цяжка, неабходна захаваць кваліфікаваныя кадры. Для гэтага трэба зрабіць не толькі ўсё магчымае, але і немагчымае". Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад удзельнікаў нарады аб'ектыўнай ацэнкі існуючай сітуацыі. Прэзідэнту было даложана аб прычынах узнікнення праблем, аб тым, што перашкаджае іх вырашэнню, і галоўнае, аб мерах, якія неабходна прыняць для забеспячэння занятасці і стабільнасці на рынку працы.

Вывучэннем сітуацыі ў рэгіёнах займалася маніторынгавая група. На нарадзе было прадстаўлена бачанне прычын негатыўных з'яў.

Адкрываючы нараду, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад усіх, хто будзе выступаць, весці размову па сутнасці, не адыходзячы ад вострых пытанняў. "Неабходна выявіць сапраўдныя прычыны працэсаў, што адбываюцца, і выпрацаваць меры неадкладнага рэагавання", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

"Мы не можам дапусціць сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і ў працоўных калектывах. Гэта важнейшая задача ўрада, органаў улады на месцах. Справа не ў сацыяльнай напружанасці. Справа ў тым, што кожны чалавек павінен мець права на работу, магчымасць атрымаць гэту работу як сродак даходаў, каб утрымліваць сям'ю. Вось і ўся праблема", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту было даложана, што сітуацыя на рынку працы ў Беларусі кіруемая і даволі стабільная. Прынятыя раней і прымаемыя меры даюць магчымасць утрымліваць беспрацоўе ў сацыяльна прымальных межах, а таксама забяспечваць неабходныя гарантыі і кампенсацыю насельніцтву.

У немалой ступені на ўзровень беспрацоўя паўплывала прыняцце ў красавіку 2015 года дэкрэта аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства. Пэўны ўплыў аказвае і знешняя працоўная міграцыя. Так, у 2014 годзе паток працоўных мігрантаў з Украіны павялічыўся ў 3 разы і склаў амаль 18 тыс. чалавек. У асноўным яны былі ўладкаваны па рабочых спецыяльнасцях. Сітуацыя на рынку працы ў гэтай частцы знаходзіцца пад кантролем.

Разам з тым пад уздзеяннем знешніх крызісных фактараў сфарміраваліся негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы. Пераважная большасць прадпрыемстваў знаходзіць выйсце са становішча, спраўляюцца з крызіснымі з'явамі ўласнымі сіламі. Аднак на шэрагу прадпрыемстваў, пераважна ў прамысловай і будаўнічай галінах, сітуацыя больш складаная.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі