Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Кст 2025

Лукашэнка заявіў аб падтрымцы крокаў Трампа па ўрэгуляванні канфлікту на Блізкім Усходзе

Лукашэнка заявіў аб падтрымцы крокаў Трампа па ўрэгуляванні канфлікту на Блізкім Усходзе

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб падтрымцы крокаў Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па ўрэгуляванні канфлікту на Блізкім Усходзе. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я абсалютна падтрымліваю гэтыя крокі Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па навядзенні парадку на Блізкім Усходзе. Крок рашучы, добры, які, магчыма, прывядзе да стварэння дзяржавы... Можа, адзінай Палесцінскай дзяржавы, куды ўвойдзе і Сектар Газа. І нарэшце людзі атрымаюць магчымасць там нармальна жыць", - сказаў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што прыход у ЗША да ўлады адміністрацыі Дональда Трампа прывёў да таго, што міжнародныя адносіны пачалі вельмі хутка мяняцца.

"Трэба аддаць належнае, пры ўсіх недахопах Дональд робіць рашучыя крокі ў свеце па вырашэнні глабальных пытанняў. Апошнія падзеі на Блізкім Усходзе пры ўсіх недахопах (як бы тут ні практыкаваліся асобныя яго праціўнікі і палітолагі) - гэта рашучы і сур'ёзны крок, які спыніў боесутыкненне і вайну, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба аддаць належнае. Вядома, яшчэ трэба будзе нямала зрабіць. Рабілі мы дзесяцігоддзямі і ледзь не цэлае стагоддзе там парадак наводзілі. Так нічога і не зрабілі (раней. - Заўвага БЕЛТА)".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі