Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Jan 2017

Лукашэнка заяўляе аб адсутнасці для Беларусі і яе саюзнікаў рызык ад увядзення пяцідзённага бязвізавага ўезду

20 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб адсутнасці рызык для Беларусі і сумежных краін ад увядзення Беларуссю бязвізавага ўезду на тэрмін да пяці сутак для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дакумент распрацоўваўся паўтара года і быў дасканала вывераны ўсімі дзяржаўнымі органамі, у першую чаргу з пункту гледжання ўзнікнення якіх-небудзь рызык для Беларусі, нашых саюзнікаў і суседзяў", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на інфармацыйную кампанію, што ўзнікла ў сувязі з гэтым у СМІ. "Часам знаёмішся з заўвагамі гэтых аўтараў і дзівішся. Гэта людзі, якія не разумеюць сутнасці або ж спецыяльна нагнятаюць абстаноўку. Хутчэй за ўсё, спецыяльна. Адмена віз не азначае адмены пагранічнага кантролю. Як ён быў, так і ёсць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Цябе абавязкова правераць, хто ты такі, гэтак жа, як у Расіі - пашпарт прад'явіў, камп'ютар адзначыў. Нармальны чалавек - прахадзі, пяць дзён жыві ў Беларусі. Не - камп'ютар адразу пакажа".

"Таму крык і лямант з боку некаторых сумежных дзяржаў - гэта проста спроба выказаць незадавальненне з боку пэўных сіл. Мы тут нічога не парушылі з пункту гледжання нашага ўнутранага заканадаўства. Гэта наша суверэннае права. І мы не парушылі нічога ў плане нашых дамоўленасцей з іншымі дзяржавамі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Усё, аб чым мы дамаўляліся, мы свята выконваем. Калі Расія пачала турбавацца, то я заўсёды кажу: дай бог вам несці на граніцы службу так якасна, як гэта арганізавана ў беларускіх пагранічных войсках. Ім яшчэ вельмі далёка да таго ўзроўню кантролю на граніцах, які мае Беларусь", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Трэба спакойна на гэта рэагаваць і займацца сваёй справай. Зразумела, для чаго гэта робіцца. Хоць гэты дакумент паўтара года распрацоўваўся і ўзгадняўся з усімі нашымі суседзямі, у тым ліку з Расіяй. Вось адказ на ўсе гэтыя інсінуацыі", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі