У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Лют 2016

Лукашэнка вызначыў крытэрыі эфектыўнасці работы ўрада і кіраўнікоў

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызначыў крытэрыі эфектыўнасці работы ўрада і кіраўнікоў. Такая норма змешчана ва ўказе кіраўніка дзяржавы ад 23 лютага 2016 года нумар 78 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, эфектыўнасць работы прэм'ер-міністра і яго першага намесніка будзе ацэньвацца па выніках забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці і эфектыўнага кіравання валютным доўгам урада, намеснікаў прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў - па росце і дыверсіфікацыі экспарту.

Ацэнка эфектыўнасці работы старшыні праўлення Нацыянальнага банка будзе давацца па выніках забеспячэння фінансавай стабільнасці ў краіне, скарачэння валютных абавязацельстваў Нацбанка, нарошчвання міжнародных рэзервовых актываў Беларусі.

Крытэрыямі, па якіх будзе ацэньвацца эфектыўнасць работы кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, з'яўляюцца аб'ём прыцягнутых прамых замежных інвестыцый у галіну і рацыянальнае імпартазамяшчэнне.

Эфектыўнасць работы старшынь абласных, Мінскага гарадскога выканкамаў будзе ацэньвацца па аб'ёме прыцягнутых прамых замежных інвестыцый у рэгіён, рацыянальным імпартазамяшчэнні, росце і дыверсіфікацыі экспарту, стварэнні новых рабочых месц, работа старшынь раённых (гарадскіх) выканкамаў - па колькасці створаных новых рабочых месц, а работа кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў - па паказчыку чыстага прыбытку і скарачэнні сабекошту вырабляемых тавараў (работ, паслуг).

Для павышэння аператыўнасці прымаемых рашэнняў, скарачэння тэрмінаў адміністрацыйных працэдур Савет Міністраў надзелены паўнамоцтвамі ўстанаўліваць тэрміны ўзгаднення дзяржаўнымі органамі, у тым ліку падпарадкаванымі Прэзідэнту, праектаў заканадаўчых актаў па важнейшых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання ў эканамічнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі