Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Лют 2020

Лукашэнка выказаў гатоўнасць максімальна садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва з Сербіяй

Лукашэнка выказаў гатоўнасць максімальна садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва з Сербіяй
Фота з архiва

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў 15 лютага Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці Рэспублікі Сербія. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша краіна з'яўляецца ўзорам стойкасці, мэтанакіраванасці, вялікай славянскай душы і дастойнага захавання нацыянальных традыцый, - гаворыцца ў віншаванні. - Нашы рэгулярныя сустрэчы, у тым ліку мой нядаўні афіцыйны візіт у братэрскую Сербію, заўсёды праходзяць у атмасферы адкрытасці, дружбы і павагі".

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у снежні 2019 года ў Бялградзе, дасць магчымасць дзяржавам выйсці на якасна новы ўзровень узаемадзеяння ў гандлёвай, інвестыцыйнай і гуманітарнай галінах. "Са свайго боку запэўніваю вас у гатоўнасці максімальна садзейнічаць развіццю акрэсленых намі напрамкаў", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Вучычу моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Сербіі - міру і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі