Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Кст 2015

Лукашэнка вітае рашэнне Кыргызстана аб аднаўленні ўзроўню дыппрадстаўніцтва ў Мінску

5 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь вітае рашэнне Кыргызстана аб аднаўленні ўзроўню дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кыргызстана ў Беларусі Кубанычбека Амураліева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку беларускага лідара, гэты важны крок будзе садзейнічаць больш актыўнаму развіццю двухбаковых адносін. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Кыргызстан звязваюць даўнія дружалюбныя, брацкія і рознабаковыя сувязі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што з далучэннем Кыргызстана да Еўразійскага эканамічнага саюза бакам неабходна рэалізаваць увесь патэнцыял узаемадзеяння. "Вопыт у нас ёсць", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі