Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Врс 2019

Лукашэнка: улада ва Украіне павінна рабіць усё дзеля міру і цэласнасці краіны

Лукашэнка: улада ва Украіне павінна рабіць усё дзеля міру і цэласнасці краіны

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улада ва Украіне павінна рабіць усё дзеля міру і цэласнасці краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба рабіць любыя крокі для таго, каб вайна была спынена і гэта тэрыторыя пачынала вяртацца да Украіны, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вайна скончыцца рана ці позна. Галоўнае пытанне, каб гэты кавалак добрай зямлі вярнуўся Украіне. Гэта найвялікшая каштоўнасць".

Прэзідэнт лічыць, што калі ўкраінскія ўлады хочуць адзінства краіны, то павінны для гэтага рабіць любыя спробы вярнуць мір. "Я пайшоў бы на ўсё. На правядзенне выбараў? Я пайшоў бы на правядзенне выбараў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Так, там трэба даць гарантыі людзям, якія, як яны гавораць, ваююць за свой кавалак зямлі, сваю сям'ю. Хоць я лічу, гэта таксама не пытанне".

На думку Аляксандра Лукашэнкі, сёння аднаго жадання вырашыць канфлікт ва Украіне недастаткова - патрэбны канкрэтныя дзеянні. "Людзям патрэбны дзеянні, якія прынясуць жаданы мір і вынікі. Вось што сёння там чакаюць людзі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Трэба рабіць любыя крокі, трэба адкінуць усе амбіцыі, усім унутры краіны трэба аб'яднацца, каб у галовах з'явілася: трэба захаваць адзінства ва Украіне".

Раней кіраўнік беларускай дзяржавы заяўляў, што канфлікт неабходна вырашыць сіламі самой Украіны, Расіі і Беларусі. Гэтай пазіцыі ён прытрымліваецца і цяпер. "Забудзьце аб усялякіх формулах. Сядзьце ва Украіне і паклічце тых, хто хоча міру, у тым ліку беларусаў. Мы, тры славянскія народы, павінны вырашыць гэты канфлікт, таму што гэта наш дом. І там ужо не выкруцішся: або вырашай, або гавары, што не хачу вырашаць гэты канфлікт", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак такім шляхам канфліктуючыя бакі пакуль ісці не хочуць, заўважыў Прэзідэнт. Магчыма, дадаў ён, да ўрэгулявання канфлікту трэба падключыць Злучаныя Штаты Амерыкі. "Калі яны ўключацца, будуць нацэлены на мірнае ўрэгуляванне пытання і захаванне цэласнасці дзяржавы ў рамках тых граніц, якія павінны быць ва Украіне, пытанне будзе вырашацца, па меншай меры, на ўсходзе Украіны. Але амерыканцы занялі такую пазіцыю: калі нас паклічуць, то мы прыедзем. Гэта публічна. Але палітыка звычайна робіцца тайна, скрыта - якая там пазіцыя, я магу толькі здагадвацца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўспомніў час, калі канфлікт на ўсходзе Украіны толькі пачынаў завязвацца. Паводле слоў Прэзідэнта, ён быў уключаны ў абмеркаванне гэтых падзей з усімі бакамі. "Пуцін мне заўсёды, калі я задаваў яму непрыемныя пытанні, тлумачыў, адказваў не толькі наконт Крыма, але і больш за ўсё Данецка. Так я быў уключаны ў абмеркаванне гэтай праблемы з еўрапейцамі", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Магчымыя шляхі вырашэння гэтага канфлікту Аляксандр Лукашэнка ў прыватнасці абмяркоўваў у тэлефоннай размове са старшынёй Еўрапейскага савета Дональдам Тускам. "Захаду я прапанаваў сваё бачанне ва ўрэгуляванні гэтага канфлікту, - адзначыў Прэзідэнт. - І папярэдзіў Туска: "Калі вы не прыміце гэту пазіцыю, я буду ведаць, што як мінімум у Еўропе ёсць людзі, зацікаўленыя ў канфлікце ва Украіне". Ён памаўчаў і сказаў: "Спадар Прэзідэнт, відаць, так". Пасля таго як мы давялі ім наша бачанне, ніякіх зрухаў не настала".

Беларусь нават была гатова ўвесці міратворчыя войскі ва Украіну на ўмовах канфліктуючых бакоў. "Ні ад Украіны, ні ад Расіі адказу на гэта пытанне не было", - канстатаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што зможа абмеркаваць магчымыя шляхі вырашэння канфлікту на бліжэйшай сустрэчы з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. "Але вы павінны ведаць: мы не будзем да вас напрошвацца ў міратворцы, пасрэднікі. Гэта наогул выключана, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Я проста па-чалавечы, па-мужчынску хачу, каб гэта пытанне вырашалася. Калі гэта патрэбна будзе, мы гатовы адыграць пэўную ролю. Але пакуль і такія прапановы былымі кіраўнікамі Украіны адхіляліся".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі