Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Крс 2018

Лукашэнка: улада павінна ажыццяўляць свае функцыі як належыць

28 красавіка, Жыткавічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка настройвае органы мясцовай улады на прадаўжэнне карпатлівай работы па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны і забеспячэнні дастойных умоў для жыцця і працы грамадзян. Адпаведныя задачы кіраўнік дзяржавы актуалізаваў сёння на нарадзе ў Жыткавіцкім райвыканкаме, на якой прысутнічалі і кіраўнікі прадпрыемстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, вы пачулі размову. Вы павінны разумець, што гэта не ад яго зыходзіць - губернатара - і не ад старшыні райвыканкама. Гэта палітыка. Сёння павінна быць такая палітыка. Я вам сказаў па вялікім рахунку, чаму. Каб нас не перавярнулі. Я вам сказаў у Пасланні - нам яшчэ падкінуць гэтых праблем, пагледзіце. Але я за вас менш хвалююся. У нас там, у Мінску, дай бог утрымаць сітуацыю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб падзеях у Арменіі, дзе "палыхнула ўся краіна". "Я з Прэзідэнтам размаўляў. Ён мне патэлефанаваў, гаворыць: Аляксандр Рыгоравіч, празявалі", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што былі і іншыя прычыны, якія прывялі да падзей у Арменіі, перш за ўсё сур'ёзныя праблемы ў эканоміцы краіны і з карупцыяй. "Чаму я асабліва губернатараў апошнім часам тузаю - калі празяваюць губернатары, ніхто не паправіць. Гэта мне потым трэба бегчы і закладваць галаву. Гэта цэнтральныя людзі ў краіне - губернатары і мэр Мінска. А ў яго камандзе ўсе вы, асабліва старшыні райвыканкамаў. Глядзіце, каб мы самі сабе не стварылі праблем", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Людзі павінны адчуваць і разумець, што мы стараемся для іх нешта зрабіць. Гарадок у парадак прывялі - добра. Спыняцца толькі не трэба, а ад цэнтра ісці на ўскраіну. І патрабаваць ад чалавека выніку. Іншага не дадзена, каб не страціць краіну, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І працаваць трэба так, каб у нас потым палкамі не кідалі. Таму ўлада павінна ажыццяўляць свае функцыі як належыць".

Адначасова Прэзідэнт папярэдзіў, каб перад кіраўнікамі на розных узроўнях ставіліся пасільныя задачы. "Не дапускайце галавацяпства. Хапае ў нас работы. Але не трэба ствараць самім сабе праблем. Не тузайце кіраўнікоў. Кіраўнік - гэта наш актыў. Няхай яны працуюць. Заўсёды трэба даць кіраўніку шанц. Не трэба патураць, але і перанапружваць залішне не трэба", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі