Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Врс 2016

Лукашэнка: У сувязі з пагрозамі, што ўзрастаюць у свеце, перад пракурорамі краін СНД ставяцца ўсё больш складаныя задачы

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 26-га пасяджэння Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў СНД, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Закон і парадак заўсёды былі і будуць краевугольным каменем прававой дзяржавы. І каардынуючая роля ў забеспячэнні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю належыць органам пракуратуры. Яны нязменна застаюцца надзейнай апорай легітымнай улады ў дзяржавах - удзельніцах СНД, важнейшым звяном іх праваахоўнай сістэмы", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сувязі з глабальнымі і рэгіянальнымі пагрозамі, якія ўзрастаюць у сучасным свеце, перад пракурорамі дзяржаў - удзельніц СНД ставяцца ўсё больш складаныя задачы. "Упэўнены, што вашы сумесныя намаганні дадуць магчымасць своечасова рэагаваць на негатыўныя тэндэнцыі сучаснасці і забяспечваць надзейную абарону сваіх дзяржаў і грамадзян. Патэнцыял Каардынацыйнага савета павінен бесперапынна развівацца і быць асновай павышэння эфектыўнасці дзейнасці нацыянальных інстытутаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі