Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Лют 2017

Лукашэнка: У сферы ідэалагічнай работы важна адмовіцца ад усяго паказушнага і надуманага

6 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У сферы ідэалагічнай работы ў дзяржаве важна адмовіцца ад усяго паказушнага і надуманага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па аптымізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прадоўжыць удасканаленне нацыянальнай ідэалогіі. Гэта адна з галоўных умоў стабільнасці ў грамадстве і аснова для далейшага развіцця. Важна адмовіцца ад усяго паказушнага і надуманага. Ні ў якім выпадку не павінна быць нейкіх фармальных і непатрэбных мерапрыемстваў", - запатрабаваў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, неабходна выбудаваць сістэму ідэалагічнай работы ў дзяржаве. "Мы неяк спрабавалі гэта зрабіць, апіраючыся і на вопыт савецкіх часоў, устанаўліваючы адзіныя палітычныя дні, але ўсё гэта скацілася на рэйкі фармалізму і дзікай бюракратыі", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ідэалагічны работнік павінен валодаць не толькі ведамі, але і асаблівымі ўласнымі якасцямі. "Гэта ад прыроды адораныя людзі, якія маюць пэўную харызму і могуць не толькі данесці да людзей нешта па тэме, але і ўплываць на іх свядомасць. Важна, каб гэта былі яшчэ і кіраўнікі. Гэта лішні фактар даверу людзей да такога чалавека, які будзе перад імі выступаць", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў ідэалагічнай рабоце неабходна дзейнічаць па прынцыпе "лепш менш, ды лепей". "Фармалізму быць не павінна", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі