10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў чэрвені чакаюць з візітам Прэзідэнта Ганы Джона Драмані Махаму. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, сярод якіх быў і дыпламат з Ганы Кома Стым Джэху-Ап'ях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь бачыць у Гане важнага і перспектыўнага партнёра.

"Чакаем у чэрвені Прэзідэнта ў Мінску. Нам ёсць што прапанаваць для супрацоўніцтва, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта не проста запатрабаваная сельгастэхніка, але і комплексныя рашэнні па забеспячэнні харчовай бяспекі, якія адаптуюцца спецыяльна пад патрэбнасці вашай краіны. Настроены на доўгатэрміновую сумесную работу, уключаючы стварэнне сэрвісных цэнтраў і складоў запасных частак, навучанне мясцовых спецыялістаў".