Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Oct 2015

Лукашэнка: У Беларуcі ніколі не было такіх блізкіх, стратэгічна важных адносін з КНР, як цяпер

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ніколі не было такіх добрых блізкіх, стратэгічна важных адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай, як цяпер. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарчым участку нумар 1, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы будзем развіваць, як і развівалі, нашы адносіны, мы будзем ісці толькі наперад, выбудоўваючы вельмі добрыя адносіны з Кітаем", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што Беларусь выбудоўвае адносіны з КНР больш як 20 гадоў. "Я заўсёды, калі быў у парламенце, гаварыў: паглядзіце на Кітай, за гэтай краінай будучае. Паглядзіце стэнаграмы, што мне тады апазіцыянеры адказалі. Камуністы прамаўчалі, а апазіцыянеры сказалі: мы ж не бананавая рэспубліка, што мы будзем арыентавацца на Кітай! А сёння з Кітаем кожная дзяржава рада мець добрыя адносіны. Мы іх выбудавалі да таго, як Кітай стаў імперыяй, сапраўднай, магутнай імперыяй, і мы гэтым даражым", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Як паказчык будучыні двухбаковых беларуска-кітайскіх адносін, Аляксандр Лукашэнка прывёў словы Сі Цзіньпіна аб тым, што Кітай гатовы падтрымаць Беларусь па ўсіх напрамках і ў любы час. "Дарагога каштуе! Кітай проста так словы на вецер не кідае", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"У нас выдатныя адносіны", - падкрэсліў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, эканоміка будзе развівацца вакол ідэі Шаўковага шляху. Адзін з напрамкаў, прапанаваных Сі Цзіньпінам, пачаў ужо развівацца ў Беларусі - будаўніцтва Вялікага Каменя, дзе будзе самая перадавая вытворчасць. "Вось гэта і ёсць вынік на сёння нашых адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў кітайскаму боку за падтрымку і дапамогу, аказаныя ў складаны час Беларусі. "І крэдытную, і інвестыцыйную, і па пастаўках і закупках беларускага абсталявання, тэхнікі ў Кітай - за ўсё. З Кітаем у нас няма сёння практычна ніякіх праблем", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі