Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Oct 2015

Лукашэнка: Трэба прадоўжыць укараненне прынцыпова новых падыходаў да дыягностыкі і лячэння захворванняў

7 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі трэба прадоўжыць укараненне прынцыпова новых падыходаў да дыягностыкі і лячэння захворванняў. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з удзельнікамі навукова-практычнай канферэнцыі "Новыя тэхналогіі ў медыцыне", якая прайшла ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Задача адна - не спыняцца на дасягнутым", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён высока ацаніў укаранёныя ў РНПЦ анкалогіі сучасныя тэхналогіі. Сёння тут адкрыліся Рэспубліканскі цэнтр пазітронна-эмісійнай тамаграфіі і малекулярна-генетычная лабараторыя канцэрагенезу. Такіх цэнтраў няма ў многіх суседніх краін.

Аляксандр Лукашэнка лічыць важным, што ў Беларусі своечасова звярнулі ўвагу на неабходнасць стварэння РНПЦ анкалогіі і пабудавалі яго, а цяпер пастаянна мадэрнізуюць і абнаўляюць. "Калі б мы не зрабілі гэта да сённяшняга дня, то ў бліжэйшыя гады, у гэты крызісны час, ужо не змаглі б зрабіць такі цэнтр, - заўважыў Прэзідэнт. - Таму трэба рабіць усё своечасова і хутка".

Але, на яго думку, пабудаваць і аснасціць цэнтр - гэта паўсправы, галоўнае - гэта людзі. "Для мяне важна было паглядзець на тых, хто тут працуе. Не важна, хто гэта - спецыялісты саліднага ўзросту або моладзь, галоўнае, каб мазгі мелі і маглі працаваць. Я тут убачыў моладзь, у якой блішчаць вочы і якая ўжо ўмее працаваць. Гэта наша будучыня, і гэта значыць, што грошы ўкладзены не дарэмна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Тлумачачы мэту сваёй сустрэчы з удзельнікамі канферэнцыі, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Мне вельмі важна пагаварыць са спецыялістамі, якія могуць даць ацэнку зробленаму. І самае галоўнае - сказаць, што дрэнна, калі такое ёсць, ці ж над чым яшчэ трэба будзе працаваць. Я хацеў пачуць, што яшчэ важнае трэба зрабіць і як мы будзем рухацца наперад".

У час сустрэчы з удзельнікамі канферэнцыі гаварылі аб праблемах, а таксама аб перспектывах развіцця медыцыны, у прыватнасці, дыягностыкі і лячэння анказахворванняў. Кіраўнікі медыцынскіх цэнтраў, у тым ліку, узнялі пытанне аптымізацыі штатнага раскладу, і ў выніку было прынята рашэнне, што кіраўнікам медыцынскіх цэнтраў дадуць магчымасць самім перафарміроўваць штатны расклад з улікам асаблівасцей кожнай асобна ўзятай установы.

Медыкі запрасілі Аляксандра Лукашэнку часцей наведваць анкацэнтры. Кіраўнік дзяржавы адказаў: "Калі гэта выратуе жыццё хоць аднаго дзіцяці, я гатовы заязджаць хоць кожны дзень".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі