9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна навучыць моладзь бачыць твар фашызму пад маскай добрых намераў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на свята 9 Мая ў Мінску на цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам, нашчадкам пераможцаў, нельга забыць, хто мы, калі хочам жыць у міры і бяспецы. Калі мы не хочам вайны", - падкрэсліў беларускі лідар.


"Наш абавязак - захаваць праўду аб той вайне, расказваць усё, нават тое, што цяжка часам гаварыць, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Мы павінны навучыць сваю моладзь бачыць аблічча фашызму пад маскай добрых намераў. Гэта тое, што мы абавязаны зрабіць для іх мірнай будучыні і роднай зямлі".