Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Лют 2019

Лукашэнка: сістэма Мінюста выконвае важнейшыя задачы па ўмацаванні прававога поля краіны

5 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі са 100-гадовым юбілеем з дня ўтварэння органаў юстыцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З моманту стварэння ў далёкім 1919 годзе ваша ведамства стаіць на варце закона, забяспечвае абарону інтарэсаў дзяржавы і грамадства, правоў і свабод чалавека, садзейнічае развіццю прававой культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - У нашы дні сістэма Міністэрства юстыцыі выконвае важнейшыя задачы па ўмацаванні прававога поля краіны, з'яўляючыся дастойным пераемнікам нацыянальных юрыдычных традыцый".

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што работнікі сістэмы Міністэрства юстыцыі і ў далейшым будуць добрасумленна, мэтанакіравана і на высокім прафесійным узроўні служыць беларускаму народу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі