Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Aug 2017

Лукашэнка: "Советская Белоруссия" была і застаецца добрым і кампетэнтным субяседнікам для чытачоў

2 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў установы Адміністрацыі Прэзідэнта "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" са знамянальнай датай - 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"На працягу амаль цэлага стагоддзя яна адлюстроўвае гісторыю беларускай зямлі і лёсы людзей, якія жывуць на ёй, - гаворыцца ў віншаванні. - "Советская Белоруссия" была і застаецца добрым, цікавым і кампетэнтным субяседнікам для чытачоў".

Прэзідэнт адзначыў, што сёння гэта сучасны, шматпрофільны медыяхолдынг. "Узяўшы на ўзбраенне найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі, выданне беражліва захоўвае каштоўнасці традыцыйнай журналістыкі. Яго калектыў у поўнай меры ўсведамляе сілу слова і нясе адказнасць за яго перад сваёй паўмільённай аўдыторыяй", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што аб'ектыўная, узважаная ацэнка падзей будзе і надалей вызначаць дзейнасць рэдакцыі, служыць далейшаму ўмацаванню дзяржавы і павышэнню міжнароднага аўтарытэту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі