Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Сак 2017

Лукашэнка: Шкадаваць грошай на развіццё мастацтва ў Беларусі не будуць

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шкадаваць грошай на развіццё мастацтва ў Беларусі не будуць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 сакавіка ў час наведвання Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У тэатры кіраўнік дзяржавы паглядзеў канцэрт-прэзентацыю намінантаў на саісканне Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2016 года, а затым цёпла паразмаўляў з артыстамі, якія падрыхтавалі паказ.

"У чым я пераканаўся: шкадаваць грошай на вас не трэба. Я даўно гаварыў, што няма такой сітуацыі, што няма грошай на творчасць. Не. У мяне да гэтага іншы падыход: грошы трэба плаціць тым, хто іх заслугоўвае. А вялікія грошы тым, хто гэтага ўдвайне заслугоўвае, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Для гэтага мы заўсёды знойдзем грошы".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што мастацтва аказвае станоўчы ўплыў на грамадства, адухаўляючы грамадзян. Вялікае значэнне яно мае ў жыцці моладзі, і дзейнасць работнікаў культуры ў гэтым напрамку асабліва важна. "Моладзь павінна выходзіць з вашай залы адухоўленай. Нават прыйшоўшы сюды, нічога не разумеючы ні ў балеце, ні ў оперы, ні ў мюзіклах, ні ў класічнай музыцы. Адсюль яна павінна выйсці разумеючай. Амаль так, як вы разумееце сваю творчасць", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў Беларусі трэба актыўней папулярызаваць нацыянальныя дасягненні ў розных галінах, у тым ліку ў культурнай сферы. "У нас ёсць людзі, якія сапраўды заслугоўваюць і пашаны, і ўвагі, і матэрыяльнага заахвочвання, і падтрымкі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі