Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Jul 2020

Лукашэнка ўручыў Кіркораву ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення"

Лукашэнка ўручыў Кіркораву ўзнагароду

17 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час цырымоніі адкрыцця ХХIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўручыў народнаму артысту Расіі Філіпу Кіркораву спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" 2020 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для мяне вялікі гонар другі раз прыняць адну з самых галоўных узнагарод Беларусі. У маёй памяці той вечар, калі я атрымаў ардэн Францыска Скарыны. Гэта было некалькі гадоў таму. Думаю, што гэты ордэн я сапраўды заслужыў, гэтак жа як і тыя, хто дастойна прадстаўляў Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне", калі я напісаў песню Дзмітрыю Калдуну, стаў прадзюсарам гэтага выступлення. І на самай справе, на цяперашні момант гэта самы высокі рэзультат Беларусі на "Еўрабачанні", і я вельмі ганаруся, што меў да гэтага дачыненне", - адзначыў Філіп Кіркораў, прымаючы ад Аляксандра Лукашэнкі чарговую ўзнагароду.

Расійскі спявак лічыць сімвалічным, што атрымаў спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта Беларусі, калі "Славянскі базар" стаў адзіным музычным святам, што выжыла на тэрыторыі былога Савецкага Саюза ў гэты няпросты час. "Я нарадзіўся ў СССР, і для мяне стаяць пад беларускім сцягам, прадстаўляць і абараняць гонар краіны - тое ж,  што і абараняць гонар і славу сваёй краіны, Расіі. Беларусь і Расія заўсёды былі разам. Нават "Еўрабачанне" здалося і перанеслася, а Беларусь і "Славянскі базар" жыў, жыве і будзе жыць! Ганаруся дружбай з табой, Беларусь!" - заявіў Філіп Кіркораў пад апладысменты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі