Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Чэр 2019

Лукашэнка ўручыў Кадыраву ордэн Дружбы народаў

Лукашэнка ўручыў Кадыраву ордэн Дружбы народаў

21 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння кіраўніку Чачэнскай Рэспублікі Рамзану Кадыраву ордэн Дружбы народаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рамзан Кадыраў прыбыў сёння ў Мінск і будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Напярэдадні мерапрыемства ён сустрэўся з кіраўніком беларускай дзяржавы.

"Да цябе ў нас стаўленне асаблівае. Рамзан, вялікі табе дзякуй за тое, што ўмееш трымаць слова. Я заўсёды гавару: "Ён сапраўдны мужык: паабяцаў - зрабіў". Дзякуй за нашых людзей, якіх мы наўрад ці б да гэтага часу ўбачылі ў Беларусі, якіх ты вызваліў. Ты сапраўды не проста сябар - ты брат для мяне, для нашага народа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Тое, што я хачу табе сёння ўручыць ордэн Дружбы (народаў. - Заўвага БЕЛТА), - гэта, павер, мае асаблівае гучанне. Гэта не проста даніна нейкай палітычнай модзе. Ты сапраўды заслужыў як чалавек, які прынёс нашаму народу, а не толькі асобным людзям, вялікае шчасце. А для мяне гэта велізарны падарунак".

Пазней Рамзан Кадыраў расказаў журналістам, што чачэнская дэлегацыя з задавальненнем прыязджае ў Беларусь і кожны візіт у Мінск для іх вельмі значны. "Мы вельмі цэнім нашы адносіны з Беларуссю. У нас ёсць спартыўнае, культурнае, прамысловае ўзаемадзеянне", - адзначыў ён.

Гаворачы аб уручанай Прэзідэнтам Беларусі ўзнагародзе, Рамзан Кадыраў заявіў, што пастараецца апраўдаць выказаны яму давер. "Жыццё чалавека - каштоўней за ўсё. Калі мы змаглі паўдзельнічаць у вызваленні чалавека, вярнулі яго на свабоду, і гэта ацаніў Прэзідэнт і народ - гэта дарагога варта", - заявіў кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі.

Указ аб узнагароджанні Рамзана Кадырава ордэнам Дружбы народаў Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ ў жніўні 2018 года. Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі ўдастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю.

Як паведамлялася, Рамзан Кадыраў раней унёс асабісты ўклад у вызваленне грамадзян Беларусі з лівійскага палону. Адзін з іх - Вячаслаў Качура - вярнуўся на радзіму ў пачатку лютага 2018 года, ён быў апошнім з беларускіх грамадзян, захопленых у час лівійскага ўнутрыпалітычнага крызісу 2011 года, і з таго часу насільна ўтрымліваўся ў Трыпалі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі