Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Снж 2025

Лукашэнка: рэцэпт доўгага і якаснага жыцця ведаюць усе - фізкультура і спорт

Лукашэнка: рэцэпт доўгага і якаснага жыцця ведаюць усе - фізкультура і спорт
Фота з архiва

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адзначыў, што рэцэпт доўгага і якаснага жыцця - фізкультура і спорт, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, павелічэнне працягласці жыцця вызначана як адна са стратэгічных мэт.

"Не менш важны, чым нараджэнне дзяцей, арыенцір - актыўнае даўгалецце. У большай ступені гэта вынік таго ладу жыцця, які выбіраем. Да канца 2030 года кожны пяты беларус будзе пры цяперашніх тэмпах старэйшы за 65 гадоў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Рэцэпт доўгага і якаснага жыцця ведаюць усе - фізкультура і спорт, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Не буду падрабязна расказваць, як шмат зроблена для магчымасці весці актыўны лад жыцця. Пачынаючы з абсталяваных дваровых тэрыторый, веласіпедных дарожак і заканчваючы палацамі спорту па ўсёй краіне. Ніколі ў нас не было такіх магчымасцей займацца любымі відамі спорту. Хто і як іх выкарыстоўвае…", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў шкадаванне, што беларусы часам не цэняць сваё здароўе, а потым даводзіцца траціць вялікія грошы, плаціць адпаведным катэгорыям урачоў, каб выцягнуць іх, засланіць ад хваробы. "Памятаеце пандэмію?" - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі