Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Ліп 2026

Лукашэнка разлічвае на захаванне ўзроўню даверу і рэалізацыю сумесных планаў з Нікарагуа

Лукашэнка разлічвае на захаванне ўзроўню даверу і рэалізацыю сумесных планаў з Нікарагуа
Фота з архiва

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрэзідэнтаў Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру і Расарыя Мурылья з 47-й гадавінай Сандынісцкай рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прынцыпы роўнасці, сацыяльнай справядлівасці і права на самавызначэнне, якія забяспечваюць мірнае жыццё нікарагуанскага народа, з'яўляюцца блізкімі і зразумелымі для Беларусі, дзе чалавек і яго дабрабыт заўсёды ў цэнтры дзяржаўнай палітыкі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што закладзены ў апошнія гады трывалы фундамент беларуска-нікарагуанскіх адносін дасць магчымасць і ў далейшым дынамічна развіваць узаемавыгаднае двухбаковае супрацоўніцтва ў сферах агульнага інтарэсу.

"Разлічваю на захаванне дасягнутага ўзроўню даверу, які дапамагае нам паспяхова рэалізоўваць усе сумесныя планы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў супрэзідэнтам Нікарагуа моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці, а жыхарам гэтай краіны - міру і прагрэсу.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі