Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Сак 2015

Лукашэнка разлічвае на спыненне вайны ва Украіне на аснове мінскіх дамоўленасцей

5 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на спыненне братазабойчай вайны ва Украіне на аснове мінскіх дамоўленасцей. Аб гэтым сёння на сустрэчы з кіруючым складам органаў унутраных спраў заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ёсць надзея, што сусветная супольнасць на аснове мінскіх пагадненняў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу прыкладзе намаганні для спынення братазабойчай вайны. Гэта трэба ў першую чаргу ўкраінскаму народу, гэта трэба Еўрапейскаму саюзу, і Беларусі, і Расіі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"У нашай краіне, на шчасце, захаваны мір і згода, няма канфліктаў на нацыянальнай і рэлігійнай глебе. Беларускі народ за сваю гісторыю спаўна пазнаў трагедыю войнаў, што прайшлі па нашай зямлі. І мы нікому не жадаем зведаць жахі ваеннага часу", - адзначыў Прэзідэнт.

"Я ўжо неаднаразова гаварыў, але лічу неабходным яшчэ раз падкрэсліць: ніякім "плошчам" у Беларусі не бываць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Правапарадак, як і сваю краіну, мы павінны поўнасцю захаваць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі